«Святынi нельга прадаваць»
Сучаснае мастацтва часта называюць дэструктыўнай з'явай, якое разбурае старыя каштоўнасці і пакідае пасля сябе толькі горы смецця. У гэтым ёсць доля праўды. Але тым больш цікавая гісторыя Зміцера Юркевіча, які разам з Алесем Родзіным прайшоў усе кругі сontemporary art ў берлінскім Тахелессе, а сёння з’яўляецца ініцыятарам адраджэння радавога маёнтка Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка, што пад Ляхавічамі. Тадэвуш Рэйтан мала вядомы шырокай публіцы ў Беларусі, як і многія іншыя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. А між тым у Польшчы гэта імя - сінонім патрыятызму. Вялікі Ян Матэйка прысвяціў Рэйтану маляўнічае палатно. «Забіце мяне, але не забівайце Айчыну» - гэтыя словы належаць Тадэвушу Рэйтану. Зміцер спадзяецца на вяртанне годнай памяці пра выдатнага суайчынніка і ў Беларусь.
Ян Матэйка «Рэйтан. Заняпад Польшчы»
- І хіпі, і панкі ў грамадскай свядомасці - гэта асацыяльныя групы, якія як бы супрацьпастаўляюць сябе грамадству. І як атрымалася, што такія яркія прадстаўнікі гэтых груп, Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч, раптам ўзяліся за культурна-асветніцкую дзейнасць? Гэта звязана з тым бокам жыцця, якога усе мастакі цураюцца - арганізацыйнага. Чыноўнікі, выканкамы, ідэалогія ... Як гэта адбываецца?
- Справа ў тым, што я ніколі не быў стэрэатыпным панкам. Панк – гэта вялікая колькасць разных стылеў, у тым ліку і музыкальных. Была старая школа 70-х гадоў. Яны капіравалі стыль паводзінаў Sex Pistols. Стварылі трэнд– сэкс, наркотыкі, рок-н-ролл. Но гэтая хваля даволі хутка знікла. Бо першыя панкі атрымалі кантракты ад крупных фірм і адышлі ў бок. А тыя, хто не адышоў – хутка памерлі.
Наступная хваля, у пачатку 80-х, - гэта панкі, якія абралі здаровы лад жыцця, ідэі актыўнай сацыяльная пазіціі, вегетарыянства, барадзьба за права жівел. І адказ ад усіх наркотыкаў. Так атрымалася, што я быў вось такім панкам, нават не ведаючы пра гэты рух.
Жаданне нешта рабіць, нават пісать пра панк-сцэну пры дробных літаратурных задатках – было. Дзед быў прафесійным журналістам, матуля пісала крытычныя матэрыялы па музыцы, стварала музыкальную школу ў Баранавічах… Была даволі вядомым чалавекам.
- Адкуль цікавасць да Тадэвуша Рэйтана?
- Я займаюся тым, што мне цікава і раблю гэта з усей душой. Я сабраў інфармацыю і ўбачыў, што у нашай гісторыі – вялізарная пляма. Толькі імя – Тадэвуш Рэйтан. І ўсе. Тады я палез ў архівы. Пачаў збіраць кнігі і убачыў, што Тадэўш па дакументах і ўспамінах тых, хто меў дачыненне да яго, быў ліцвінам, сучасным беларусам. І калі я гэта зразумеў, усе стала на свае месца. І я вырашыў крок за крокам, на колькі хопіць сіл, вяртаць яго імя ў Беларусь.
- Што ўжо зроблена?
- Першае – я напісаў невялікі артыкул у газету «Культура». Раптоўна, газета адгукнулась на ініціятыву правядзення субботніка ў Грушаўке. І мы выехалі сюды фактычна ўсім саставам: Алесь, я, Алена Ясінская і ўся рэдакцыя. Нашу ініцыятыву падтрымаў раенны адзел культуры, які прыслаў сваю брыгаду з інструментамі.
Потым мы вырашылі ў межах фестываля «Дах» зладзіць адзельны блок, прысвечаны Рэйтану. І тады я выставіў усе, што сабраў на тот момант. Гэта былі кнігі і некалькі выяў. Была створана арт-суполка імя Тадэуша Рэйтэна, куды ўвайшлі спадар Родзін, Сяргей Чарановіч і вы (Валерый Вядрэнка, прым. рэд.), і шмат іншых знаемых. Яны адгукнулісь і прынеслі альбо стварылі творы для выставы. Былі фотаздымкі, інсталяцыя. І спадарыня Алена вырашыла нават стварыць дакументальную стужку. На той момант яна ўжо стварыла стужку пра субботнік. Тут яна вырашыла стварыць стужку пра жонку апошняго Рэйтана – Алену Рэйтан. Кола зацікаўленных пачало разрастацца.
Да мяне гэтай тэмай займаліся толькі некалькі чалавек – Чарановіч, які напісаў артыкул і спрабаваў прыцягнуць увагу да стану сядзібы. Яшчэ быў Міхась Таруянскі з Ляхавіч, які напісаў артыкул нават у журнал «Мастацтва» у 1993 годзе. Уладзімір Ямельянчык. .. Больш добрага прыкладу для патрыятычнага выхоўвання моладзі цяжка знайсці. Тадэвуш Рэйтан фактычна аддаў жыцце за сваю Радзіму! Яго спрабавалі падкупіць, застрашчыць, быў суд. Побач з ім стаялі Станіслаў Багушэвіч з Мінску і Самуэль Корсак, сябар Тадэўша. Яны стаялі непахісна. Потым Корсак далучыўся да Касцюшкі быў вельмі адметнай фігурай паўстання. Багушэвіч карыстаўся вялікай пашанай ў Мінску і калі прыйшоў Напалеон, ен быў начале дэлегацыі, якая сустракала імператара як вызваліцеля, акі адновіць Вялікае княства літоўскае. А тыя, хто іх здрадзіў, - іх імены гісторыя выкрасліла.
- Што б табе хацелася бачыць на месцы сённяшняй сядзібы? І, калі цвяроза ацаніць сітуацыю, што рэальна?
- Рэальна ўсе! Мне вельмі спадабаецца лозунг «Будзьце рэалістамі – патрабуйце немажлівага». Гэта – рэальна. Мне хацелася, каб тут сядзібу аднавілі ў старажытным стылі. Калі вы бачылі стужку «Пан Тадэўш» – то аднавіць дух шляхецкай сядзібы. І выкарыстоўваць у тым ліку для здымкаў добрага беларускага кіно.
Тут абавязкова трэба мінімальны музей ў мураванцы, і асноўная экспазіцыя – у сядзібе. Я бычу, што можна зрабіць вялікую экспазіцыю, прысвечанную першаму падзелу Рэчы Паспалітай. І гэта было б вельмі цікава! Таксама тут павінна быць бібліятэка з гістарычнай і мастацкай літаратурай. Каб яна займалася адукацыяй мясцовага насельніцтва!
Народ адгукаецца на ўсе! Гэта дзіўна! І яны вельмі паравочваюцца да цябе, калі ім растлумачваешь, што Рэйтаны – былі беларусамі, такімі ж самымі, які і яны. Прычым пра ўсіх Рэйтанаў не кажуць нічога дрэннага! Дом был асяродкам культуры. Тут збіраліся знакамітыя людзі. Мастакі, пісьменнікі…
Тут можна было б зрабіць культурнае асяроддзе з выставачнай залай. Гэта – выдатнейшая пляцоўка для фестываляў рознага плана, і мастацкіх, і музыкальных. А пакуль што сядзіба стаіць на продажы. Але я ўпэўнены, што святыні нельга прадаваць.
Память на продажу
Размова адбылася ў жніўні 2013 года ў сядзібе Рэйтанаў у Грушаўке.
Гутарыў Валерый Вядрэнка.